Беларуская эканоміка застаецца без расейскага рынку
Беларуская эканоміка перажывае не лепшыя часу. Некаторыя прадпрыемствы пераходзяць на скарочаны працоўны дзень, некаторыя ўвогуле часова спыняюць сваю працу. Вырабленую прадукцыю немагчыма прадаць. Чаму так сталася, тлумачыць эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:
– Гэтая праблема даволі доўгатэрміновая. Яна, прынамсі, не будзе вырашана да таго часу, пакуль не будзе вернуты парытэт пакупніцкай здольнасці беларускага рубля адносна расейскага. Зараз расейскі рубель занадта дэвальваваны ў параўнанні з беларускім. І нашыя тавары – не патрэбныя на расейскім рынку. Мы заўжды былі вельмі моцна завязаныя на ім. Зараз атрымліваецца, што галоўны рынак для нас закрыты.
Нават такі гігант беларускай эканомікі як Менскі аўтамабільны завод быў вымушаны на 10 дзён спыніць свой канвеер. За два месяцы гэтага года МАЗ прадаў у Расею 794 грузавыя аўтамабілі, што на 38% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя