Беларуская IT-сфера штомесяц страчвае больш за 1000 чалавек
Статыстыка за 11 месяцаў сведчыць пра тое, што адток з IT-cферы ў Беларусі хоць змяншаецца, але ўсё адно застаецца значным. Асабліва ж уражвае параўнанне з мінулым годам, піша Dev.by.
У параўнанні з лістападам мінулага года колькасць звольненых вырасла на 42%, у той час як у кастрычніку адносна кастрычніка мінулага года розніца была меншая — плюс 34,5%.
У той жа час наём на працы ў IT-сферы ў лістападзе аказаўся мінімальным за шэсць месяцаў (чэрвень—лістапад). Кампаніі працаўладкавалі за гэты месяц усяго 853 новых спецыялістаў, і гэта ў два разы менш, чым у лістападзе мінулага года, і на 8% менш, чым у кастрычніку гэтага года.
Як следства, тэмп падзення найму паскорыўся. Сумарна за 11 месяцаў гэтага года ў ІТ-кампаніі працаўладкавалася каля 12 тысяч новых супрацоўнікаў – на 34% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Па выніках 10 месяцаў тэмп падзення быў ніжэй – плюс 32%.
З ІТ-кампаній за студзень-лістапад звольнілася больш за 27 тысяч спецыялістаў – на 75% больш, чым за такі ж перыяд 2021 года.