Беларускі аўтамабільны рынак у стагнацыі
Пра гэта сведчаць эканамічныя эксперты. І адбываецца гэта не толькі таму, што беларускі рубель не мае рухомага курсу і не патаннеў услед за расейскім рублём, і ў выніку чаго сёння беларусу выгадней купляць новую машыну ў Расеі – гэта будзе значна танней.
Але і з продажам патрыманых аўтамабіляў узнікла праблема, кажа эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:
– Беларускі аўтарынак у стагнацыі знаходзіцца. Сказваецца вялікая наяўнасць тых аўтамабіляў, якія прыгналі перад уводам у 2011 годзе новых мытаў. І рынак перапоўнены, а плацежаздольнага попыту няма, гэта што тычыць старых іншамарк.
Продажы ў беларускіх аўтасалонах працягваюць падаць. Беларускія аўтарынкі стаяць паўпустыя.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя