Беларускі бізнес-форум трэці раз пройдзе ў Варшаве
16 гадоў таму
20 верасня, сумесна з МЗС Польшчы і ў стратэгічным партнёрстве з Еўракамісіяй, USAID і Варшаўскай фондавай біржай, Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой распачне Трэці Беларускі бізнес-форум.
Гэта найбуйнейшае штогадовае бізнес-мерапрыемства, якое збірае сумленны беларускі бізнес, галіновых экспертаў, партнёраў, бізнес-асацыяцыі, а таксама палітыкаў з Польшчы і іншых краін Еўропы і Амерыкі дзеля абмеркавання праблем і поспехаў беларускага бізнесу ў Беларусі і за мяжой.
21 верасня, на наступны дзень пасля Беларускага форума адбудзецца восьмы Бізнес-форум Усходняга Партнёрства. Праграма форумаў удакладняецца.