Беларускі бізнес вымагае агрэсіўнай дзяржаўнай падтрымкі



Сёння відавочным з’яўляецца тупік у перамовах дзяржавы і бізнесу Беларусі аб мажлівых шляхах падтрымкі ў такі складаны час.

Пра неабходнасць падтрымкі бізнес-структур менавіта на ягоных умовах разважае эксперт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Дзяніс Шаўрук:

– Нягледзячы на тое, што малы і сярэдні бізнес дае меншы працэнт ВУП, занятасць у гэтым сектары высокая. Вось гэтая сітуацыя са згубай бізнесу, з крыніцай даходу, яна будзе распаўсюджвацца таксама як гэты вірус у нейкай геаметрычнай прагрэсіі. Чым больш гэта будзе працягвацца, тым складаней гэта будзе спыніць, неяк разгарнуць. Таму менавіта вось у такія моманты дзяржава павінна не проста дапамагаць, яна павінна агрэсіўна дапамагаць усім, чым можа. Акрамя дзяржавы гэта зрабіць няма каму.

Характэрна, што беларуская дзяржавы зможа аказаць выключна ўскосную падтрымку бізнес-структурам. Пры гэтым «выжыве» беларускі бізнес выключна вызначанага сегменту, які рэалізуе сябе падчас крызісу.

Беларускае Радыё Рацыя