Беларускі бізнес здольны выратаваць сябе сам
Беларускаму бізнесу варта трымаць удар і «захаваць твар», каб пасля крызісу не было сорамна.
Пра тое, як стратэгічна рэагаваць на выклікі 2020 года падчас антыкрызіснай анлайн-канферэнцыі ў Менску «План Б» распавёў бізнес-трэнер кансалтынгавай групы «Тут і Цяпер» Аляксандр Панькоў:
– Я спадзяюся, што ўсё ж такі ў сітуацыі далейшага пагаршэння дзяржава знойдзе агульную мову з бізнесам, і мы разам будзем гэтую праблему рашаць. Пакуль гэта сусветная праблема, гэта не праблема Беларусі. Мая ацэнка вельмі простая – 90% бізнесу зараз маюць неадэкватную бізнес-мадэль. Свет змяніўся.
Сярод мераў для выхаду з крызісу вядучую ролю адыгрываюць рашучыя крокі бізнэс-структур да аптымізацыі і ўнутранай перабудовы бізнэс-мадэлі на патрэбу спажыўцоў у гэты няпросты час.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Алексей Піскун, probusiness.by