Беларускі экспарт тавараў прасеў у сакавіку
Экспарт тавараў з Беларусі ў першым квартале вырас усяго на 5% да 8,68 млрд долараў, сведчаць дадзеныя Белстата. У студзені-лютым тэмпы прыросту дасягалі 21,5 працэнта.
Сакавіцкі экспарт тавараў з Беларусі склаў 2,4 млрд. долараў. У студзені-лютым сярэднямесячны аб’ём паставак за мяжу складаў 3,14 млрд. долараў. Такім чынам, сакавіцкія адгрузкі аказаліся на 23,9% менш.
Імпарт у першым квартале вырас на 1,4% да 8,97 млрд. долараў. У сакавіку яго аб’ёмы склала 2,58 млрд. долараў супраць 3,19 млрд. долараў сярэднямесячнага імпарту ў студзені-лютым.
У параўнанні з сакавіком 2021 года беларускі экспарт у сакавіку 2022-га знізіўся на 22,7%, а імпарт – на 27,1%.
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі ў першым квартале склаў 293 млн. долараў супраць 576,4 млн. долараў годам раней.
Экспарт у Расею ў першым квартале павялічыўся на 13,1% да 3,9 млрд даляраў, а імпарт – на 14,6% да 5,52 млрд даляраў. Дэфіцыт у знешнім гандлі з РФ склаў 1,62 млрд. долараў.
Сакавіцкі экспарт у РФ склаў 1,13 млрд даляраў, што на 14,7% менш, чым летась за той жа месяц, імпарт з гэтай краіны дасягнуў 1,64 млрд даляраў, або зменшыўся на 14,5%.
Экспарт у краіны ЕС за першы квартал скараціўся на 6,5% да 1,955 млрд. долараў, імпарт — на 20,2% да 1,16 млрд. долараў. Прафіцыт у знешнім гандлі таварамі з ЕС склаў 792 млн. долараў.
У сакавіку Беларусь паставіла ў Еўразвяз тавараў на 590,4 млн даляраў, што на 18,1% менш, чым за аналагічны месяц мінулага года, а імпартавала – на 370,2 млн даляраў, ці 33% менш.