Беларускі калій паехаў у Кітай па чыгунцы
Беларускія калійныя ўгнаенні пастаўляюцца ў Кітай па чыгунцы. Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў КНР Юры Сянько ў эфіры АНТ.
«Мы лічым, што ў бліжэйшы час будзе выраўнавана сітуацыя, будуць дасягнуты тыя аб’ёмы, якія раней пастаўляліся. Але для гэтага, вядома, спатрэбіцца пэўны час, таму што рэзка перабудавацца на новыя маршруты — гэта спалучана з дастаткова многімі складнікамі. Але нашым вытворцам, перавозчыкам гэтыя складнікі вядомыя», – сказаў ён.
Сянько адзначыў, што пры гэтым у структуры беларускага экспарту ў КНР скарачаецца доля сыравінных тавараў.
Паводле яго слоў, ужо 145 харчовых прадпрыемстваў зарэгістраваліся для паставак у Кітай.