Беларускі лес бязлітасна высякаецца
„Ранейшыя нормы, якія вызначалі, які лес і дзе можна высякаць, ужо практычна не дзейнічаюць”, – кажа ляснік з Ушаччыны:
– Усе нормы, усе правілы, якія існавалі раней, зараз ужо не дзейнічаюць. Былі абмежаванні на спелы лес, прыгодны да высечак, цяпер такіх абмежаванняў няма. Збольшага перапрацоўваем яго на месцы ў лясгасе, а потым большая частка ідзе ў Еўропу.
„Нават на Ушаччыне, дзе і так буйных лясных масіваў засталося не так шмат, высечкі лесу павялічваюцца. Добра хоць тое, што мы праводзім актыўныя пасадкі маладога лесу, але калі ён вырасце, добрага лесу трэба чакаць паўстагоддзя”, – адзначыў ляснік.
Беларускае Радыё Рацыя