Беларускі лес не расце сам па сабе
45 % плошчы Беларусі займаюць лясы, і ў гэтым палова заслугі мясцовых лясніцтваў.
Становішча з аховай Белавежскай пушчы ў Беларусі і Польшчы на прэс-канферэнцыі да Міжнароднага дня лесу параўнаў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Валянцін Шатраўка:
– У мінулым годзе быў на тэрыторыі Белавежскай пушчы ў Польшчы, то ад нашага боку нашмат больш уражанняў па захаванасці таго рэліктавага лесу, які на сённяшні дзень застаўся. Палякі ўпусцілі пытанне барацьбы з караедам-ціпографам, і цяпер практычна з іхнага боку ўвесь ельнік высах. Калі ў нашай частцы Белавежскай пушчы яшчэ ельнікі засталіся, то ў іх усё загінула.
З 28 сакавіка па 4 красавіка ў Беларусі ладзіцца 13-я штогадовая акцыя «Тыдзень лесу». Кожны можа прыняць у акцыі удзел, звярнуўшыся ў мясцовы лясгас: пасадзіць дрэва і прыбраць смецце ў лесе.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск