Беларускі рубель перад выхаднымі ўмацаваўся



10 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША, еўра і расейскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0177 рубля (0,87%) да 2,026 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0098 рубля (0,51%) і склаў 1,9028 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0067 рубля (0,21%) і склаў 3,2336 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны ў пятніцу растуць дзякуючы рэкорднаму імпарту сыравіны ў Кітаі і скарачэнню здабычы АПЕК. Каціроўкі Brent дасягнулі адзнакі 56 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 мск пятніцы знізіўся на 17,78 капейкі, склаўшы 58,8457 рубля.

Паводле БелаПАН