Беларускі рубель рэзка падае да даляра і еўра на адкрыцці таргоў
Курс беларускага рубля рэзка знізіўся да даляра ЗША і еўра на адкрыцці валютных таргоў Беларускай валютна-фондавай біржы раніцай 18 красавіка 2016 года.
Курс даляра ЗША па стане на 10.23 вырас на 316 рублёў (1,59%) і дасягнуў 20.223 рублёў.
Курс еўра па стане на 10.25 вырас на 419 рублёў (1,87%) і склаў 22.835 рублёў.
Расейскі рубель, наадварот, рэзка здае пазіцыі — па стане на 10.24 курс расійскага рубля ўпаў на 6,60 рубля да 295 беларускі рублёў.
У нядзелю, 17 красавіка, у Досе (Катар) нафтаздабывальныя краіны не здолелі дамовіцца адносна ўмоў замарожвання здабычы нафты. Саміт скончыўся без падпісання пагаднення пасля шасці гадзін напружаных перамоў.