Беларускі рубель умацаваўся да даляра і еўра



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, знізіўся да расейскага рубля.

Па выніках таргоў курс даляра знізіўся на 0,005 рубля (0,26%) і склаў 1,9524 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0029 рубля (0,13%) да 2,1943 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0036 рубля (0,12%) і склаў 3,0051 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Рубель стабілізаваўся паблізу адзнакі 65 рублёў за даляр пасля зніжэння ў пачатку пятнічнай сесіі ўслед за патаннелай нафтай, кошт якой к поўдню пятніцы вагаецца каля адзнакі 46 даляраў за бараль.

Сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 22,30 капейкі, склаўшы 64,9940 рубля.

belapan.by