Беларускі рубель умацаваўся да даляра і расейскага рубля
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 снежня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да даляра і расейскага рубля, аслабеў – да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0033 рубля (0,16%) да 2,0632 рубля.
Курс даляр знізіўся на 0,0011 рубля (0,06%) і склаў 1,9715 рубля.
Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,002 рубля (0,06%) і склаў 3,1904 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляр ЗША — 30%, еўра — 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак раніцай кошт гатунку Brent трымаецца ля адзнакі 55 даляраў за бараль.
У Расеі сярэднеўзважаны курс даляр да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка вырас на 4,16 капейкі, склаўшы 61,7931 рубля.