Беларускі рубель умацаваўся да даляра і еўра
14 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, аслабеў — да расейскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0155 рубля (0,77%) да 1,9956 рубля.
Курс даляра знізіўся на 0,0087 рубля (0,46%) і склаў 1,8804 рубля.
Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0039 рубля (0,12%) і склаў 3,2583 беларускага рубля за 100 расійскіх.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф’ючарсы на нафту гатунку Brent прыбавілі 0,07% да 55,63 даляра за бараль. Ф’ючарсы на амерыканскую нафту WTI таргаваліся 14 лютага ля адзнакі 52,97 даляра (на 0,08% вышэй за папярэдняе закрыццё).
Сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 32,31 капейкі, склаўшы 57,7388 рубля.