Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША, еўра і расейскага рубля.

рубель

Паводле вынікаў таргоў курс даляра знізіўся на 0,0013 рубля (0,07%) і склаў 1,9511 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0149 рубля, або на 0,68%, да 2,1794 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0007 рубля (0,02%) і склаў 3,0044 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу на таргах ў Лондане нафта маркі Brent звалілася на 82 цэнты, або на 1,76%. За тыдзень ф’ючарсы на нафту Brent патаннелі на 2,04 даляра, або на 4,67%. Аднак у панядзелак раніцай цэны на нафту зноў сталі расці, і апоўдні цана Brent перавысіла 46 даляраў за бараль.

У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 7,67 капейкі, склаўшы 64,9173 рубля.

belapan.by