Беларускі рубель знізіўся да даляра, але ўмацаваўся да еўра і расейскага рубля
Беларускі рубель знізіўся да даляра, але ўмацаваўся да еўра і расейскага рубля на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 ліпеня.
Паводле дадзеных біржы, курс даляра ЗША вырас на 0,0003 рубля і склаў 2,0124 рубля.
Курс еўра знізіўся на 0,0011 рубля (на 0,05%) да 2,2279 рубля.
100 расейскіх рублёў патаннелі на 0,0051 рубля (на 0,16%). Курс склаў 3,1361 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, на які мае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Сусветныя цэны на нафту ў пятніцу, 8 ліпеня, растуць. Цэны вярнуліся да росту, адышоўшы ад двухмесячных мінімумаў, дасягнутых на папярэдняй сесіі, калі кошт нафты знізілася на 5%. Кошт ф’ючарсаў маркі Brent складае 46,57 даляра за бараль.
У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 19,88 капейкі, склаўшы 64,2488 рубля.