Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют
5 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША, расейскага рубля і еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0026 рубля (0,11%) і склаў 2,2929 рубля.
Курс даляра вырас на 0,0042 рубля (0,22%) і склаў 1,9223 рубля.
Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0029 рубля (0,09%) і склаў 3,3354 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Бягучыя каціроўкі нафты маркі Brent знаходзяцца паблізу 52,5 даляра ЗША за бараль.
У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 6,86 капейкі, склаўшы 57,8503 рубля.