Беларускі рубель знізіўся да ўсіх валют, еўра абнавіў гістарычны максімум
Падчас апошніх таргоў студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют, еўра пры гэтым абнавіў гістарычны максімум.
Так, па выніках таргоў курс даляра ЗША вырас на 0,34 капейкі, або на 0,13%, і склаў 2,6262 рубля.
Курс еўра павялічыўся на 0,87 капейкі (0,27%) і склаў 3,1798 рубля, што з’яўляецца новым абсалютным максімумам.
Курс расейскага рубля дадаў 0,96 капейкі (0,28%) да 3,4458 беларускага рубля за 100 расейскіх.
На гэтым фоне курс продажу даляра ЗША ў абменных пунктах асобных банкаў складае 2,65 рубля, курс продажу еўра дасягае 3,22 рубля.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.