Беларускі рубель зноў патаннеў да даляра ЗША
Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 ліпеня зноў патаннеў да даляра ЗША, але ўмацаваўся да еўра і расейскага рубля.
Паводле звестак біржы, курс даляра ЗША вырас на 0,00111 рубля, або 0,55%, і склаў 2,0159 рубля.
Курс еўра знізіўся на 0,0055 рубля (0,25%) да 2,2299 рубля.
100 расейскіх рублёў патаннелі на 0,0027 рубля (0,09%). Курс склаў 3,1181 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, на які мае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Нафта аднавіла зніжэнне пасля ранішніх спробаў стабілізацыі, і фактарам націску застаецца неспакой інвестараў, што Brexit замарудзіць сусветную эканоміку, у выніку чаго попыт на энергарэсурсы не вырасце. Бараль нафты Brent на 12.10 таргаваўся каля 47,55 даляра ЗША, на 0,8% ніжэй за ўзроўні закрыцця аўторка.
У Расеі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 36,28 капейкі, склаўшы 64,6304 рубля.