Беларускіх дробных бізнесоўцаў чакаюць татальныя праверкі



Татальныя канрольныя мерапрыемствы з боку падатковай інспекцыі чакаюць гарадзенскіх прадпрымальнікаў, як і іншых дробных бізнесоўцаў краіны. Маштабную кампанію па выяўленні парадку прыёма грашовых сродкаў распачынае Міністэрства падаткаў па ўсёй  краіне.

garadzenskia_rynki_img_3487_rr

Жорсткія захады абгрунтаваныя тым, што згодна з дадзенымі падаткавікоў, апошнім часам істотна паболела колькасць выпадкаў парушэнняў заканадаўства па прыёме наяўных сродкаў і выкарыстанні касавых апаратаў. У той жа час гарадзенскія прадпрымальнікі сцвярджаюць, што колькасць праверак істотна завышана:

– Столькі законаў напрыдумвалі!  Новыя прыдумваюць, а старыя не адмяняюць. Рэйды адбываюцца вельмі часта, сёння – на адным рынку, заўтра – на другім. Любога могуць аштрафаваць.

Міністэрства па падатках і зборах заклікае далучыцца да шырокамаштабнай акцыі неабыякавых грамадзян і прапануе ім паведамляць на гарачую лінію пра выпадкі парушэння заканадаўства з боку прадпрымальнікаў і нявыдачы імі плацёжных дакументаў. Ад гэтага, паводле Міністэрства, залежыць эфектыўнасць і выніковасць кантрольнай акцыі супраць прадпрымальнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня