Беларускім банкам рэкамендавалі адмовіцца ад размяшчэння рэкламы ў недзяржаўных СМІ



Беларускім банкам – як дзяржаўным, там і прыватным – рэкамендавалі адмовіцца ад размяшчэння рэкламы ў недзяржаўных СМІ, паведамляе Tut.by са спасылкай на крыніцы.

Адразу некалькі не звязаных паміж сабой крыніц паведамілі парталу, што на адным з апошніх пасяджэнняў Нацбанка, на якім прысутнічалі кіраўнікі банкаў, была агучана рэкамендацыя, каб банкі не размяшчалі рэкламу ў недзяржаўных СМІ. На які тэрмін распаўсюджваецца рэкамендацыя, не паведамляецца.

У Нацбанку сказалі, што 21 ліпеня праводзілі нараду з кіраўнікамі банкаў, але не пацвердзілі, што выступалі з падобнай ініцыятывай, і не сталі каментаваць, чыя гэта рэкамендацыя. Тым не менш банкі пачалі здымаць рэкламу ў недзяржаўных СМІ, у тым ліку на Tut.by і Онлайнер, піша партал.

Беларускае Радыё Рацыя