Беларускім прадпрыемствам трэба даказваць якасць сваёй прадукцыі
Паводле Юрыя Зыгмантовіча, каардынатара беларуска-расейскай праграмы па маніторынгу якасці і бяспекі прадуктаў харчавання, большасць прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў «вельмі прыстойная». Але, на думку Зыгмантовіча, любая перашкода на экспартных шляхах у Расею выклікае ў беларускіх вытворцаў звароты і спадзяванні на кіраўніцтва краіны ў абароне сваіх інтарэсаў. Такога не будзе, і не варта шукаць палітыкі ў прэтэнзіях Рассельгаснагляду, які рэгулярна заварочвае назад беларускія прадукты і выстаўляе прэтэнзіі да іх якасці.
— Калі на рынку адбываюцца нейкія працэсы, трэба паглядзець каму яны выгадныя і пашукаць ініцыятара, бо з кожнай з прэтэнзіяў ёсць першакрыніца. Гэта можа быць і канкурэнт, якому замінаюць надта актыўныя пастаўкі беларукага якаснага прадукту, грамадскасць, галіновы звяз які прасоўвае нечыя інтарэсы. Гэта нармальна і правільна было б нашым беларускім вытворцам з гэтай нагоды не стагнаць, але паважна задумацца, што рабіць дзеля прасоўвання і абароны сваёй прадукцыі на рынку і ініцыяваць гэта самім і наўрад ці нехта зможа ім у гэтым дапамагчы.
Цяпер каля 40 беларускіх прадпрыемстваў пацвярджаюць якасць сваёй прадукцыі праз вышэйзгаданую праграму. Яна стартавала тры месяцы таму, каб вырашыць праблему прэтэнзій расейскіх кантралюючых органаў да беларускай прадукцыі.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя