Беларускія банкі паднялі працэнты па крэдытах на жыллё



Стаўкі па крэдытах на будаўніцтва і куплю нерухомасці працягваюць расці, нягледзячы на тое, што стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 10%, адзначае агенцтва навін «Твая сталіца».

Па дадзеных сектара іпатэчнага крэдытавання, наступныя банкі павялічылі стаўкі па крэдытах у кастрычніку-снежні:

«БПС-Ашчадбанк» — з 15 да 16% на куплю і будаўніцтва; „БелВЭБ” – з 14 да 15 % на куплю і будаўніцтва; „Прыёрбанк” – з 14 да 16% на куплю і будаўніцтва; «БНБ-Банк» — з 15,5 да 16% на куплю; «Франсабанк» — з 14 да 15,5% на куплю; „Белінвестбанк” – з 15 да 16% на куплю і будаўніцтва, а таксама адмяніў зніжэнне стаўкі на 1% для катэгорыі маючых патрэбу.

Паводле t-s.by