Беларускія банкі паведамляюць, што сістэма Visa перавяла разлікі з імі ў еўра



Беларускія банкі паведамляюць, што сістэма Visa перавяла разлікі з імі ў еўра.

„Беларусбанк” аб’явіў аб змене валюты разлікаў з міжнароднай плацежнай сістэмай Visa з даляра ЗША на еўра. Паведамленне апублікавана на сайце фінансавай установы.

У сувязі са змяненнем міжнароднай плацежнай сістэмай Visa валюты разліку інфармуем, што з 09.07.2022 замест даляраў ЗША валюта разлікаў банка з міжнароднай плацежнай сістэмай Visa вызначана – еўра”, – паведаміў банк.

Таксама аб змене з 9 ліпеня паведаміў банк „Рашэнне”. Але там адзначаюць, што гэта датычыцца толькі замежных аперацый па картках.

„Разлікі з міжнароднай плацежнай сістэмай Visa International па аперацыях з банкаўскімі плацежнымі карткамі, праведзенымі за межамі Рэспублікі Беларусь, будуць рабіцца ў еўра”, — гаворыцца на сайце банка.

Нагадаем, пасля адмовы міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard ад працы з Расеяй карыстальнікі беларускіх картак таксама перыядычна сутыкаюцца са збоямі ў іх працы і праблемамі ў абслугоўванні картак за мяжой. Таксама шэраг беларускіх банкаў патрапіў пад санкцыі ЕЗ і ЗША.  

zerkalo.io