Беларускія банкі перайшлі на расейскі аналаг SWIFT
Усе беларускія банкі падключыліся да расейскага аналагу SWIFT (сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў ЦБ Расеі).
Як паведамляе «РИА Новости», інтэграцыя сістэмаў перадачы фінансавых паведамленняў і разлікаў уваходзіць у адну з 28 саюзных праграмаў, якія Лукашэнка і Пуцін зацвердзілі сёлета ў лістападзе.
Адключэнне ад банкаўскай сістэмы міжнародных разлікаў SWIFT — адна з магчымых санкцый, якой апаненты пагражаюць рэжымам Расеі і Беларусі з-за сістэматычных парушэнняў правоў чалавека.