Беларускія банкі ўвялі новыя абмежаванні і забароны па грашовых пераводах
Чарговы банк аб’явіў, што прыпыняе прыём грашовых пераводаў па сістэме SWIFT.
На гэты раз – „Тэхнабанк”. Нагадаем, раней стала вядома, што адразу некалькі банкаў увялі абмежаванні па міжнародных пераводах, піша zerkalo.io.
„Прыём грашовых пераводаў па сістэме SWIFT у далярах ад фізічных асоб прыпынены з 25 па 30 лістапада 2022 года”, — паведамляе „Тэхнабанк”.
Раней адразу некалькі банкаў увялі абмежаванні па міжнародных пераводах. Сярод іх – „Банк РРБ”, „Парытэтбанк”, і „Прыёрбанк”. Напрыклад, „Банк РРБ” аб’явіў, што з 24 па 30 лістапада не будзе праводзіць міжнародныя пераводы фізічных асобаў у далярах. А з 1 снежня банк увядзе абмежаванне па мінімальнай суме пераводаў – не менш за 20 000 даляраў.
„Парытэтбанк” з 24 лістапада часова прыпыніць адпраўку міжнародных грашовых пераводаў SWIFT у еўра для фізічных асоб.