Беларускія будаўнікі застаюцца без працы
Гарадзенскі гарадскі цэнтр занятасці насельніцтва штомесяц рэгіструе больш за 650 беспрацоўных. З пачатку года іх колькасць павялічылася ўдвая і перавысіла 3 тыс. чалавек.
(Фота sputnik.by)
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя складае 1,5% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Гэта самы высокі паказчык у Прынёманскім рэгіёне.
Як зазначае намесніца старшыні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Гарадзенскага гарвыканкама Аксана Флёрка, найбольш церпяць ад беспрацоўя прадстаўнікі будаўнічай галіны:
– Зніжэнне аб’ёма будаўнічых прац у гэтым годзе назіраецца, таму адпаведна і попыт на спецыялістаў будаўніцтва зменшыўся. Назіраецца значнае змяншэнне будаўнічых прац, заўсёды ёсць сезоннасць, таму на сённяшні дзень мы не кажам, што сітуацыя палепшылася.
У структуры беспрацоўя Гародні мужчыны складаюць 76%, у той час як жанчыны – толькі 24%.
У сувязі з вялікай колькасцю беспрацоўных гарадскі цэнтр занятасці насельніцтва ажыццяўляе папярэднюю рэгістрацыю жадаючых стаць на ўлік.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня