Беларускія “дуобусы” для Роўна



Муніцыпальныя ўлады ўкраінскага горада Роўна маюць намер закупіць беларускія тралейбусы новага пакалення – “дуобусы”. Паводле прадстаўнікоў ровенскіх уладаў, украінскія вытворцы пакуль няздольныя задаволіць попыт гарадскога тралейбуснага парка.

18610_large

“Дуобус” – гэта фактычна гібрыд звыклага нам тралейбуса і электракара. Такі грамадскі транспарт не прывязаны да дротаў і здольны ехаць да 20 кіламетраў на акумулятарнай цязе.

Распачаць вытворчасць “дуобусаў” для Роўна яшчэ ў 2014 годзе мела намер львоўскае прадпрыемства “Электратранс”, але абяцанак сваіх выканаць не здолела. Тады ровенская мэрыя вырашыла замовіць гібрыдны транспарт у нашай краіне.

Вось як каментуе сітуацыю гарадскі мэр Уладзімір Хамко: “Я даручыў звязацца з беларускім прадстаўніцтвам, якія ёсць на тэрыторыі Украіны. Папярэдне мы праводзілі перамовы з нашымі кампаніямі “Багдан” і “Электратранс”, але яны не могуць зрабіць для нас такі транспарт”, – дадаў старшыня ровенскага муніцыпалітэта.

Цікаўнасць уладаў Роўна да такога грамадскага транспарту абумоўлена і тым, што “дуобусы” можна выкарыстоўваць і як звыклыя тралейбусы, і, у разе неабходнасці, як аўтобусы.

Вытворчасць электратранспарта ў Беларусі займаецца менскае прадпрыемства “Белкамунмаш”. Ва ўмовах эканамічнага крызісу такая замова ўкраінцаў будзе вельмі дарэчнай.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота promvest.info