Беларускія кампаніі пераносяць бізнес у Латвію
На сёння дванаццаць беларускіх кампаній ужо прынялі рашэнне перанесці сваю дзейнасць у Латвію, паведамляе латвійскае Міністэрства эканомікі.
Кампаніі прадстаўляюць індустрыю інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама сферу зялёнай энергетыкі. Яны плануюць перавесці ў Латвію каля 470 супрацоўнікаў, у асноўным прадстаўнікоў кіраўніцтва і ключавых спецыялістаў.
Каб беларускія кампаніі маглі хутчэй перанесці бізнес у Латвію, сфармавана спецыяльная каманда, якая разглядае заяўкі ад беларускіх прадпрымальнікаў у паскораным парадку.
Бягучыя пытанні ўключаюць выдачу дазволаў на часовае пражыванне спецыялістам і членам іх сем’яў, візы, адкрыццё банкаўскіх рахункаў ды іншыя
Беларускае Радыё Рацыя
