Беларускія МАЗ-ы губляюць пазіцыі на расейскім рынку
Продаж грузавых аўтамабіляў МАЗ на расейскім рынку ў першай палове года скараціўся больш чым у два разы ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Такія даныя прыводзіць расейскае аналітычнае агенцтва Аўтастат.
Асноўнымі канкурэнтамі беларусаў на расейскім рынку выступаюць КАМАЗ і ГАЗ. Сітуацыя на беларускіх машына-будаўнічых прадпрыемствах разглядалася ў чэрвені на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. У хуткім часе пасля нарады Лукашэнка падпісаў указы, згодна з якімі беларускія машынабудаўнічыя прадпрыемствы займелі магчымасць атрымаць новыя запазычанні.
Беларускае Радыё Рацыя
