Беларускія мытнікі не прапусцілі ў РФ санкцыйную прадукцыю
Беларускія мытнікі не прапусцілі ў Расею каля 20 тон санкцыйнай рыбнай прадукцыі.
Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, пры правядзенні спецмерапрыемства паблізу беларуска-расейскай мяжы віцебскія мытнікі спынілі грузавы аўтамабіль Scania, які накіроўваўся ў Расейскую Федэрацыю. Вадзіцель расейскай фірмы-перавозчыка падаў супрацоўнікам мытні дакументы на нібыта перамяшчаную ў грузавым адсеку партыю керамічнай пліткі.
Пры аглядзе аўтапоезда знойдзена ўсяго толькі тры каробкі з пазначаным у дакументах таварам. Ва ўсіх астатніх перавозіліся марожаныя хрыбты і брушкі ласося, забароненыя да ўвозу ў Расею.
Вага рыбнай прадукцыі, на якую не было суправаджальных дакументаў і фітасанітарнага сертыфіката, што пацвярджае бяспеку, склала каля 20 тон. Кошт, паводле папярэдняй ацэнкі, больш за 66 тысяч беларускіх рублёў.
Па гэтым факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт. 12.17 КоАП. Артыкулам прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту тавару. Тавар затрыманы.