Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы загружаны амаль на 100%
Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы загружаны амаль на 100%. Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Круты ў эфіры тэлеканала АНТ.
Па яго словах, краіна змагла аднавіць рэзервы нафты ў сітуацыі, калі на яе прыкметна ўпалі цэны. «Мы сапраўды аператыўна скарысталіся гэтай сітуацыяй, аднавілі ўсе рэзервы, усе ёмістасці. Загружанасць НПЗ блізкая да стопрацэнтнай», – адказаў першы віцэ-прэмʼер на пытанне журналіста.
Нагадаем, у пачатку красавіка Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць запасы нафтапрадуктаў ва ўмовах нізкіх цэн на нафту. А мінулы тыдзень пачаўся з абвалу цэн на травеньскія ф’ючарсы амерыканскай нафты WTI, што прывяло да зніжэння цэн і на расейскую нафту Urals – яны абнавілі дваццацігадовы мінімум.
Беларускае Радыё Рацыя