Беларускія НПЗ павялічылі перапрацоўку нафты



У першым квартале 2018 года беларускія НПЗ перапрацавалі 4,448 млн тон нафты, на 10,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Як паведаміла прэс-служба канцэрна „Белнафтахім”, пра гэта было заяўлена 4 мая на выязным пасяджэнні савета канцэрна ў ААТ „Магілёўхімвалакно”. На пасяджэнні былі падведзены вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці „Белнафтахіма” за першы квартал 2018 года.

Паводле звестак канцэрна, вырасла вытворчасць масел нафтавых змазачных — у 2,7 разу, ангідрыду фталевага — у 2,3 разу, бензіну АІ-95 — на 4,1%, паліва нафтавага вадкага (мазуту) — на 42,7%, газаў нафтавых — на 47,2%, кіслаты сернай — на 19,9%, серы — на 23,8%, метанолу — на 6,1%, поліаміду ў першасных формах — на 16,5%, сульфату амонію — на 9,4%, шын для легкавых аўтамабіляў — на 11,3%, тканін са шкловалакна — на 3,9%, матэрыялаў нятканых — на 7,2%, вуаляў, рагожы, сеткі са шкловалакна — на 16,7%.

Экспарт тавараў вырас на 46% да студзеня—сакавіка 2017 года, у тым ліку забяспечаны рост экспарту хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі на 34%. Экспарт паслуг павялічыўся на 16,1%.

Прыцягненне прамых замежных інвестыцый па курыраваных відах дзейнасці складзе каля 31,3 млн долараў ЗША.

За студзень—сакавік 2018 года арганізацыямі канцэрна выраблена прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах на 42% больш, чым у адпаведным перыядзе 2017 года. Індэкс прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах у цэлым па канцэрне склаў 110,1%.

Здабыта 413 тысяч тон нафты: на 0,7% больш, чым за адпаведны перыяд 2017 года.

Запасы гатовай прадукцыі па канцэрне на 1 красавіка склалі 11% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.

БелаПАН