Беларускія перавозчыкі не паспеюць пакінуць ЕЗ у вызначаныя тэрміны



Беларускія перавозчыкі не паспеюць пакінуць Еўразвяз у вызначаныя тэрміны. Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў звярнулася ў мытныя органы Літвы, Латвіі і Польшчы з нагоды перасячэння граніцы Еўразвязу пасля 16 красавіка.

На сайце арганізацыі паведамляецца пра значны рост чэргаў з фур, а таксама пра доўгае чаканне на выезд у Беларусь з краін ЕЗ. Прадстаўнікі асацыяцыі просяць патлумачыць, як тэрыторыю Еўразвязу змогуць пакінуць зарэгістраваныя ў Беларусі грузавікі, якія не паспеюць гэтага зрабіць да 16 красавіка.

Прыгадаем, што Еўразвяз з 9 красавіка забараніў беларускім і расейскім перавозчыкам уязджаюць на сваю тэрыторыю, і вызначыў тэрмін 16 красавіка для тых грузавікоў, якія ўжо знаходзяцца ў Еўразвязе. Пры гэтым на выезд з Літвы, Латвіі і Польшчы ў Беларусь – надалей вялікія чэргі. Чакаць даводзіцца па тры-пяць дзён.