Беларускія прадпрыемствы паспаборнічаюць за званне „Лідара года”



Пачаўся прыём заявак на прэмію развіцця спажывецкага рынку „Лідар года 2016”. Сёлета яна будзе ўручацца другі раз, летась лаўрэатамі конкурсу сталі больш за 20 прадпрыемстваў, сярод якіх Баранавіцкая птушкафабрыка ды Бярозаўскі сыраробны камбінат. Падаваць заяўкі могуць суб’еты гаспадарання, якія працуюць на беларускім рынку.

Premija-балыкін

Кажа старшыня аргкамітэта прэміі, кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін:

– Адбіраць будзем найбольш якасныя тавары і паслугі. Мы ацэньваем суб’екты гаспадарання не па іх эканамічных поспехах, а па якасці іх прадукцыі з пункта гледжання спажыўцоў. І таму гэта такі конкурс, які прадугледжвае спажывецкія адзнакі. Наша адзнака – гэта такая падзяка, узнагарода з боку беларускіх спажыўцоў.

Лаўрэаты і ўладальнікі конкурсных прызоў атрымаюць права выкарыстоўваць званне пераможцы і сімволіку прэміі „Лідар года” ў рэкламных мэтах. Прэмія заснаваная агенцтвам камунікацый „Медыя Партнёр” пры падтрымцы Асацыяцыі малога сярэдняга прадпрымальніцтва, бізнес-асацыяцый і СМІ.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелаПАН