Беларускія прадукты – на выставе ў Каіры
Калектыўная экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus арганізавана ў рамках трэцяй міжнароднай выставы прадуктаў харчавання і напояў Food Africa, якая праходзіць 22-24 красавіка ў Каірскім міжнародным выставачным цэнтры.
У складзе экспазіцыі — вядучы вытворца мукамольнай прадукцыі ў Беларусі ААТ „Лідахлебпрадукт”, а таксама адзін з найбуйнейшых вытворцаў малочных вырабаў ААТ „Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат”.
У гэтай выставе Беларусь удзельнічае ўпершыню. Ужо дасягнуты папярэднія дамоўленасці пра пастаўкі беларускай мучной прадукцыі ў Егіпет, з егіпецкімі кампаніямі абмяркоўваецца пытанне стварэння сумеснай вытворчасці згушчанага малака, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Паводле БелаПАН
Фота mefmag.com
