Беларускія тавары не даюць падвышаць кошты на прадукты ў Расеі



“Гандлёвая вайна”, якая зноў узнікла паміж Беларуссю і Расей, не мае пад сабой палітычнай матывацыі, гэта чыста эканамічнае супрацьстаянне, – лічыць эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч. Апошнія 15 гадоў Расеяй кіруе некалькі алігархічных кланаў, якія ў сваёй дзейнасці трымаюцца толькі фінансавых выгодаў, – дадае эканамічны эксперт.

– Забарона беларускіх харчовых прадуктаў выклікана зусім не палітыкаў, зусім не паводзінамі афіцыйнага Менску, а выключна максімізацыяй уласных прыбыткаў. Санкцыі вельмі зручны інструмент для стварэння ажыятажу на спажывецкім рынку Расеі і падвышэння пад штучны дэфіцыт коштаў на звычайныя тавары. І беларускія тавары псуюць гульню ўнутраным спекулянтам.

Расейскія манаполіі імкнуцца ў сітуацыі дэфіцыту асобных харчовых тавараў, рэзка ўзняць на іх кошты і на гэтым зарабіць добрыя грошы, – цвердзіць эксперт.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя