Беларускую АЭС зноў спыняць
Заўтра першы энергаблок БелАЭС будзе планава спынены, паведамляе прэс-служба канцэрна „Белэнерга”.
Гэта тлумачыцца неабходнасцю правесці выпрабаванні і рэгламентныя працы ў адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі. Пасля запуску першага блока АЭС яго спыняюць прыкладна раз у месяц. Апошні раз яго адключалі 16 студзеня, калі стварылася надзвычайная сітуацыя — спрацавала сістэма абароны генератара. Адключэнне працягвалася некалькі дзён.
Беларускае Радыё Рацыя
