Беларусы бяруць усё больш крэдытаў
У чэрвені пазыка фізічных асобаў банкам упершыню перавысіла 10 мільярдаў рублёў. Дакладная сума, якую беларусы вінныя банкам на 1 ліпеня, — 10 млрд 162,5 млн рублёў, паведамляецца ў статыстычным бюлетэні Нацбанка.
Траціна з гэтых крэдытаў узятая на спажывецкія патрэбы, астатнія 2/3 — на нерухомасць і будаўніцтва.
Толькі за чэрвень пазыка беларусаў па крэдытах вырасла на 171,6 мільёна рублёў. А за год гэтая лічба вырасла амаль на траціну, а менавіта на 2,4 млрд рублёў.
У той жа час пратэрмінаваная пазыка беларусаў па крэдытах на 1 ліпеня склала 49,3 мільёна рублёў. Гэта самы высокі паказчык з 1 студзеня 2018 года.
Фота: psychostep.ru