Беларусы чакаюць надыходу сапраўднага крызісу
Беларусы згодны з тым, што эканамічная сітуацыя стала вельмі цяжкай. Большасць не вераць у хуткія перамены да лепшага. Некаторыя лічаць, што трэба мяняць кіраўніцтва:
– У нас няма рэалізацыі на знешніх рынках, нават у бліжэйшым замежжы. Прадукцыя застаецца на складах пры прадпрыемствах.
– Пенсія малая. Што гэтыя 2500 тысяч рублёў. А мая дачка, якая мае траіх дзяцей, таксама 2500 атрымлівае. Што я пенсію, што яна зарплату на заводзе. Проста прыніжаюць людзей і не ведаюць, як іх выжыць з заводу.
– Хацелася б, каб было лепш. Але трэба працаваць – і будзе лепш.
Фінансавы работнік адной з дзяржаўных устаноў лічыць, што выхад з крызісу нават не абмяркоўваецца. Усе чакаюць, што сітуацыя да лепшага прыйдзе сама па сабе:
– Крызіс толькі пачынаецца. Наперадзе татальнае беспрацоўе – асабліва ў малых гарадах. Усе нашыя прадпрыемствы, якія не ўстане самі сябе забяспечыць, будуць вымушаны спыніцца – і думаць, як рэалізоўваць новыя прадукты, дзе шукаць інвестараў. Але ніякія інвестыцыі ў нашую краіну, пры нашай палітычнай сістэме, не прыйдуць.
Паводле многіх людзей, спадзяванні на змены праз хуткія прэзідэнцкія выбары адсутнічаюць, паколькі няма саміх выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя