Беларусы ездзяць ва Украіну па пакупкі



Штодзённы цягнік Берасце-Забалацце запоўнены пасажырамі амаль на 100 адсоткаў. Нягледзячы на абмежаванні на ўвоз некаторых прадуктаў харчавання і прамысловых вырабаў з замежжа, беларусы працягваюць ездзіць у прыгранічныя населеныя пункты, каб набыць танней, ці нават зарабіць.

Пра тое што купляюць ва Украіне, кажа адна з прадавачак рынку ў Забалацці:

– У нас больш танны посуд. Алкаголь беларусы купляюць.

РР: А што прывозяць беларусы?

– У асноўным дзіцячае харчаванне.

Варта зазначыць, што шлях з Берасця да мяжы трывае каля гадзіны, яшчэ гадзіна губляецца на пашпартны і мытны кантроль з боку Беларусі, і ў дадатак гадзіна з украінскага боку. Кантрабанда алкаголем і садавінай існуе і там, напрыклад, за правоз некалькіх бутэлек алкаголю «чаўнакі» прапануюць падарожнікам 2 беларускіх рублі.

[Not a valid template]

 

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Забалацце.

Фота аўтара

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле.