Беларусы масава забіраюць уклады
Беларусы працягваюць забіраць свае сродкі з банкаў. Пра тое сведчаць дадзеныя Нацбанку.
Сума тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў верасні панізілася ў параўнанні са жніўнем на 1 трлн. BYR альбо на 3,5%.
У той жа час тэрміновыя валютныя дэпазіты беларусаў ў верасні скараціліся больш чым на 38 млн. USD. Адна з прычынаў – выбары, якія выклікалі занепакоенасць ў пэўнай часткі грамадства. Магчыма, мела значэнне й зьніжэнне ставак па валютных дэпазітах. Гэты працэс пачаўся ўлетку й працягваецца дагэтуль. Але асноўная прычына, на думку экспертаў: падзенне даходаў. Многія людзі папросту змушаныя траціць свае зберажэнні.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле belrynok.by
Фота: fonstola.ru
