Беларусы па магчымасці набываюць валюту і рэчы першай неабходнасці
На фоне ўварвання Расеі ва Украіну жыхары Беларусі пачалі рыхтавацца да пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча. Так у Пінску грамадзяне па магчымасці набываюць валюту, якая рэзка падаражэла і не ва ўсіх банках яна ёсць, павялічыўся попыт на побытавую тэхніку і рэчы першай неабходнасці.
Наша суразмоўца з Пінску адзначыла, што людзі па інтуіцыі чакаюць горшага:
– Падзенне роўню жыцця, я думаю, будзе вельмі сур’ёзнае. Нічога добрага чакаць не даводзіцца, скачкі валюты – тыму прыклад. Але гэта толькі пачатак. Я думаю, убачым і харчовы дэфіцыт і гіперінфляцыю. Людзі напалоханыя, людзі разгубленыя, яны просяць парады, рыхтуюцца да асаднага ваеннага становішча. Яны разглядаюць для сябе варыянты выратавання.
Суразмоўца дадае, што перадусім людзі разумеюць непазбежнасць падвышэння коштаў на ўсе тавары і падаражэння паліва.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: myfin.by
