Беларусы пабілі рэкорд па продажы валюты
Дваццаць шосты месяц беларусы застаюцца чыстым прадаўцом наяўнай валюты, прычым у сакавіку чысты продаж вырас на 13% да лютага і ў два разы – да студзеня, склаўшы, паводле матэрыялаў Нацбанка, 180,9 млн даляраў, піша tut.by.
Рост чыстага продажу адбыўся за кошт павелічэння продажу валюты на 9,2% да лютага, да 614,1 млн даляраў, купля валюты вырасла на 7,7%, да 433,2 млн даляраў.
За тры месяцы гэтага года беларусы здалі 430,3 млн даляраў чыстымі, за ўвесь мінулы год – 2,2 млрд даляраў, у 2016 годзе чысты продаж склаў за 2,4 млрд даляраў.
Суб’екты гаспадарання ў студзені-сакавіку былі чыстымі пакупнікамі валюты (аб’ём куплі перавысіў продаж на 385,3 млн даляраў).
На працягу 2017 года адзначалася паступовае паскарэнне росту рэальнай зарплаты, што, паводле ацэнак экспертаў, аказвае ціск на валютны рынак і можа аказваць ціск на інфляцыйныя працэсы.
Ужо трэці год грамадзяне прадаюць валюту, у тым ліку назапашаныя дэпазіты, імкнучыся захаваць спажыванне пры зніжэнні ўзроўню даходаў. Эксперты прагназуюць, што ў гэтым годзе тэндэнцыя захаваецца, хоць аб’ёмы продажу могуць знізіцца.
Паводле tut.by