Беларусы пачалі нашмат часцей атрымліваць пераводы з-за мяжы



Беларусы за другі квартал года атрымалі міжнародных пераводаў на 115 мільёнаў даляраў. Для параўнання: у другім квартале 2021-га ў краіну прыйшло пераводаў на прыблізна 90 млн.

Адпраўленых з Беларусі за мяжу пераводаў таксама  стала больш: 78 мільёнаў даляраў у другім квартале супраць амаль 60 мільёна за красавік-чэрвень 2021-га.

Расце і памер сярэдняга пераводу за мяжу. Так, з Беларусі ў сярэднім адпраўлялі па 476 даляраў, а з-за мяжы ў рэспубліку — 372,26. У сваёй статыстыцы Нацбанк улічваў пераводы, здзейсненыя праз міжнародныя сістэмы: Western Union, Юністрым, Залатая Карона, Money Gram, Contact, Ria Money Transfer, Сбербанк Анлайн. Адпаведна, частка пераводаў, адпраўленых іншым спосабам, не ўлічвалася.