Беларусы пачалі праядаць рублёвыя ўклады



У сакавіку знізіліся не толькі валютныя ўклады беларусаў, але і рублёвыя. І калі дэпазіты ў замежнай валюце падаюць не першы месяц, то рублёвыя – упершыню з чэрвеня 2016 года. Гэтую дынаміку паказвае статыстыка Нацбанка.

На першы погляд, рублёвыя ўклады ў сакавіку выраслі на 22,5 мільёна рублёў – на пачатак красавіка беларусы захоўвалі ў банках 3,14 мільярда рублёў.

Сярэдняя працэнтная стаўка па рублёвых укладах у мінулым месяцы была 15,8%. Калі «ачысціць» дэпазіты ў нацвалюце ад налічаных працэнтаў, якія склалі 41,1 мільёна рублёў, атрымаецца адток укладаў на 18,6 мільёна рублёў, або мінус 0,6%. Гэта першы адток рублёвых укладаў з чэрвеня 2016 года, адзначае старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб.

– Зніжэнне працэнтных ставак нарэшце дало аб сабе ведаць. Зніжэнне ідзе са студзеня гэтага года. Калі ў студзені ўклады выраслі на 2%, то ў лютым – толькі на 0,6%. У сакавіку наогул назіраўся адток.

Нагадаем, стаўка ў студзені была 18,5% гадавых, у лютым – 17,4%. Намінальны адток укладаў у валюце за сакавік – 69,8 мільёна даляраў. Аднак з улікам стаўкі 2,8% гадавых у мінулым месяцы ўклады страцілі 86,1 мільёна долараў, або 1,2%.

– Гэта самы вялікі адток валютных укладаў з кастрычніка мінулага года. Гэта таксама звязана са зніжэннем працэнтнай стаўкі: яшчэ ў лютым яна была 3%, а ў сакавіку – 2,8%, – тлумачыць Вадзім Іосуб.

Паводле апошніх дадзеных, у банках беларусы захоўваюць 6,89 мільярда даляраў.

tut.by