Беларусы паставілі рэкорд па крэдытах



Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі, фізічныя асобы вінныя банкам найбуйнейшую суму грошай за доўгі час, паведамляюць banki24.by.

Драйверам беларускага рынку выступілі жыллёвыя крэдыты. На 1 снежня 2021 года запазычанасць фізічных асоб па банкаўскіх крэдытах склала 16 мільярдаў 327 мільёнаў рублёў у эквіваленце. Гэта рэкорднае значэнне за перыяд замераў абавязацельстваў фізічных асоб.

Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго адзін месяц.