Беларусы патрабуюць перасадзіць чыноўнікаў на Geely



Пачаты збор подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем прыняць адпаведны закон.

У звязку з цяжкай сітуацыяй, якая склалася на валютным рынку і ў эканоміцы Беларусі, а таксама з адсутнасцю належнай рэакцыі ўладаў на афіцыйныя звароты, падпісанты дадзенай петыцыі патрабуюць распрацаваць і прыняць закон, які абавязвае дзяржаўныя органы і прадпрыемствы набываць у якасці службовых транспартных сродкаў аўтамабілі выключна айчыннай вытворчасці – гаворыцца ў звароце, размешчаным на сайце change.org. Петыцыя адрасаваная Савету міністраў Беларусі. Яе аўтары пералічваюць перавагі аўтамабіляў маркі Geely, паказваючы на тое, што завод па іх вытворчасці размешчаны ў Барысаве, а таксама на невысокі кошт машын.

Пад дакументам падпісаліся больш за 11 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота geelymogilev.by