Беларусы перасталі звяртаць увагу на інфляцыю?
Інфляцыя для берасцейцаў фактычна не адчувальная, бо яны звыкліся з думкай, што цэны ўвесь час растуць. Кошык прадуктаў застаецца без зменаў. Такія вынікі апытання ў Берасці.
Жыхары гораду сталі набываць таннейшыя прадукты, ашчаджаць на алкаголі ды мясе:
– Па прадуктах дакладна адчуваецца, што выраслі, калі набываеш.
– Мы не сочым за гэтымі цэнамі. Жыццю напэўна такое, што мы не паспяваем сачыць за імі.
– Выраслі канешне, напрыклад, на прадукты: масла, малако.
– Не мы нічога не выключалі, проста сталі менш піць дарагі алкаголь.
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, сёлета інфляцыя знаходзіцца на ўзроўні каля 6%. Цэны на прадукты ў суадносінах з мінулагоднімі выраслі амаль на 3%.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
